Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

скае народнае творчасьці. З уплываў мастацкае літаратуры нашаніўскае пары, я думаю, трэба было-б высьветліць магчымы ўплыў на яго поэзіі Я. Коласа і Я. Купалы, бо некаторыя з вершаў яго, напісаных на беларускія тэмы, крыху нагадваюць літаратурную манеру (тэматыку, композыцыю, ідэёвую ўстаноўку) названых поэтаў; мяркуючы па даных перапіскі, можна думаць, што пэўны ўплыў на мастацкую форму, у прыватнасьці на тэматыку вершаў М. Багдановіча, маглі зрабіць В. Ластоўскі і С. Палуян; высьвятленьне іхняе ролі ў разьвіцьці творчасьці М. Багдановіча павінна скласьці асобнае невялікае дасьледчае заданьне. З славянскіх літаратур найбольш цесна ўвязаў сябе М. Багдановіч з украінскай літаратурай. Мяркуючы па даволі вялікай колькасьці перакладаў з украінскіх поэтаў, а таксама і па крытычных артыкулах, прысьвечаных Шаўчэнку, Самійленку і Чупрынку, трэба зрабіць вывад, што украінская поэзія ня проста займала яго цікавасьць, але да некаторай ступені і жывіла формальна, а можа быць, і ідэёва, паколькі ў украінскіх поэтаў знаходзіліся агульныя тэмы і мотывы з поэтамі беларускімі. Гэтае пытаньне — г. зн. наконт перакладаў М. Багдановіча з украінскае мовы, наконт адносін яго да украінскае поэзіі (па крытычных артыкулах яго), аб супрацоўніцтве яго ў „Украинской Жизни“ і аб сувязях з украінскімі пісьменьнікамі і журналістамі — павінна скласьці асобны этюд, які дасьць фактычную аснову і для высьвятленьня магчымага ўплыву на М. Багдановіча украінскай поэзіі. Артыкулы М. Багдановіча, прысьвечаныя этнографіі, быту і гісторыі славян, дадуць матар‘ял для вызначэньня яго поглядаў на славянства і яго славянскіх сымпатый. Уплыў расійскае літаратуры бясспрэчны, таму што М. Багдановіч выхоўваўся на клясычных узорах расійскае літаратуры; але ўстанавіць яго нялёгка, бо ён выражаецца не ў паасобных момантах (прыкл., ва ўплыве якога-небудзь аднаго пісьменьніка), а ў агульнай, органічнай сувязі яго літаратурнай манеры з мастацкімі формамі расійскае поэзіі. Больш за ўсё гэты ўплыў адчуваецца ў тэй групе вершаў у расійскай мове, якія зьмешчаны ў Ѵ-м разьдзеле; таму гэтыя вершы падлягаюць дэ-