Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

тальнаму вывучэньню пад кутом данага погляду; часткаю гэтае можна сказаць і пра апавядальныя мініятуры М. Багдановіча, напісаныя мастацкаю прозай (аддз. VII). Што да заходня-эўропейскае літаратуры, дык тут спыняюць на сабе ўвагу пераклады М. Багдановіча з Г. Гейнэ і П. Вэрлена. Відавочна, гэтыя два поэты зацікавілі яго больш за іншых як ідэёвым зьместам свае творчасьці, гэтак і формальна-мастацкім яе бокам. Магчымасьць іхняга ўплыву на М. Багдановіча павінна быць выверана шляхам дэтальнага дасьледваньня; загадзя можна пры гэтым сказаць, што калі Г. Гейнэ крыху завастрыў думы М. Багдановіча, надаўшы ім некаторую крытычную едкасьць і нечаканасьць парадоксу (гл. радз. II, цыкль „Вольныя думы“), дык Вэрлен зацікавіў яго сваім складаным і тонкім сьветаадчуваньнем, — праўда, атручаным вялікаю дозаю пэсымізму, але ў той жа час поўным глыбокага разуменьня хараства і трагізму жыцьця; апошнія два мотывы маюць месца і ў творчасьці М. Багдановіча.

Перад намі, гэткім чынам, шэраг крыніц творчасьці М. Багдановіча, што вынікаюць, як вывад, з агляду асноўных момантаў яго біографіі. Гэтыя крыніцы, сваім парадкам, азначаюць тэматыку яго вершаў, яго мастацкае прозы і часткаю нават яго крытычных, публіцыстычных і этнографічных артыкулаў. Да аналізу тэматыкі ў творчасьці М. Багдановіча нам цяпер і трэба зьвярнуцца.

VIII.

Як відаць з папярэдняга нарысу, крыніцы творчасьці М. Багдановіча ўкладваюцца ў нескладаную параўнаўча схэму: бацькаўшчына і ўплывы, з ёю зьвязаныя, сучасныя поэце соцыяльна-культурныя проблемы і настроі і, нарэшце, уласна літаратурныя крыніцы яго твораў. Гэтыя крыніцы абумоўлівалі сабою яго тэматыку, узятую ў асноўных групоўках яго тэм і мотываў.

Тэматыка творчасьці М. Багдановіча, узятая соцыолёгічна ў роўніцы свайго зьместу, у якім адлюстроўваецца асабовае жыцьцё поэты і яго адносіны да вакольнай рэча-