Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

існасьці, бязумоўна, займе ў гісторыі беларускае літаратуры нашаніўскае пары выдатнае месца, як паводле рознастайнасьці тэм, так і паводле іх орыгінальнай апрацоўкі.

Возьмем тэмы, якія зьвязаны з першай крыніцай — бацькаўшчынай поэты і яе ўплывам на яго. Гэтыя тэмы праходзяць праз абодвы разьдзелы яго вершаў — і праз творы 1908—1917 гг., якія ня былі зьмешчаны ў „Вянку“, і праз самы зборнік „Вянок“. Іх вельмі многа, іх ня трэба пералічваць: за выключэньнем некалькіх вершаў, якія маюць сваім зьместам выключна інтымныя перажываньні поэты ці абставіны яго жыцьця на чужыне (галоўным чынам у Яраслаўлі), або нарэшце, нямногіх такіх (таксама далёкіх па тэме ад уражаньняў бацькаўшчыны) твораў, як нерытмованы верш „Над морам“ (№ 22), — рэшта неразлучна зьвязана з бацькаўшчынай і адлюстроўвае яе поўна і рознастайна. Пры гэтым заслугоўвае ўвагі тая асаблівасьць таленту М. Багдановіча, што ён — больш лірык, чым эпік — амаль у кожным вершы настолькі перамагае свой прыродны мастацкі індывідуалізм, што часта дае тыповыя зарысоўкі беларускай прыроды і жыцьця, якія вызначаюцца тэй умоўнай об‘ектыўнасьцю, якая даступна ня кожнаму лірыку. Вось чаму ў вершах М. Багдановіча на беларускія тэмы мы знаходзім ня проста агульныя імкненьні поэты да бацькаўшчыны, але і конкрэтныя адлюстраваньні беларускае прыроды, беларускага быту і псыхікі працоўнага беларуса, — адным словам, усе тыя тэмы, якія дазваляюць крытыку-соцыолёгу ўвязаць лірыку поэты з соцыяльна-культурнымі абставінамі жыцьця яго часу.

Зарысоўкі беларускае прыроды мы знаходзім у цэлым шэрагу вершаў, напр., у №№ 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17 і г. д. у першым разьдзеле і яшчэ больш у разьдзеле „Вянок“, дзе першыя тры цыклі вершаў амаль усе скомпанованы на фоне малюнкаў беларускае прыроды. Але, вядома, ня тое толькі важна, што М. Багдановіч малюе ў сваіх вершах прыроду: гэта робяць і другія поэты яго пары. Важна тое — з погляду крытыка-соцыолега, — у якой меры ўдаецца М. Багданавічу падвесьці ў гэтым выпадку сваіх чытачоў да таго пазьнаньня жыцьця, якога соцыолё-