Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

Ухіл да тыпізацыі — гэта адна з асаблівасьцяй тэматыкі М. Багдановіча, у тым ліку і яго тэматыкі прыроды. Другая асаблівасьць — увязка з малюнкамі прыроды вобразаў і малюнкаў мітатворчага зьместу. Ізноў-жа гэта не вынаходка М. Багдановіча. Карыстаньне мітатворчымі мотывамі ўласьціва і другім беларускім поэтам. Ды і наогул у эпоху М. Багдановіча, калі ажывіўся ў літаратуры мастацкі фольклёрызм, зварот да міту, легенды, народна-поэтычнага вобразу зрабіўся адным з мастацкіх прыёмаў у поэзіі, асабліва ў школе сымболістаў, паасобку, напр., у Бальмонта, Блока, А. Белага, і інш. Але адносіны М. Багдановіча да мітатварчасьці — свае, асаблівыя. Ён не навязвае народным мітолёгічным вобразам тых ці іншых сымболісцкіх настрояў і перажываньняў, але ўспрымае гэтыя вобразы беспасрэдна, проста, з якойсьці дзіцячай наіўнасьцю і даверлівасьцю, г. зн. амаль зусім так, як ён, мабыць, успрымаў іх у маленстве з апавяданьняў бацькі і з першых кніг для чытаньня. Гэта зусім ня значыць, што поэта не падняўся вышэй народнага сьветаразуменьня, — гэта значыць усяго, што ён здолеў успрыняць гэта сьветаразуменьне і памастацку яго выказаць; вось чаму яго малюнкі прыроды ня толькі тыповы паводле свайго конкрэтнага зьместу, але яны псыхічна блізкія да народнага ўспрыняцьця прыроды. Адсюль зразумела, што малюнкі прыроды, зарысованыя М. Багдановічам у мітатворчых тонах, ня робяць уражаньня вузкай тэндэнцыйнасьці, а ўспрымаюцца лёгка і жыва. Такім чынам, і тое прозьвішча „Лесавік“, якое было дадзена поэту адным з яго крытыкаў у першыя гады яго супрацоўніцтва ў „Нашай Ніве“, не павінна ў сучасны момант гучэць, як дакор яго літаратурнаму дзівацтву, а хутчэй як прызнаньне за ім мастацкага чуцьця да народнай мітатворчасьці. У кожным выпадку ўсе вершы на тэмы з беларускай прыроды, напісаныя ў мітатворчых тонах, чытаюцца і зараз з вялікай цікавасьцю і робяць вялікае ўражаньне сваёй беспасрэднай блізкасьцю да народна-поэтычных вобразаў і мотываў (напр. „Хрэзьбіны лясуна“ — № 9, „Лясун“ — № 11, „Старасьць“ — № 12, „Падвей“ — № 15, „Зьмяіны цар“ —