Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

№ 23, „Срэбныя зьмеі“ — № 33, цыкль „У зачарованым царстве“ — №№ 91—98).

Трэцяя асаблівасьць М. Багдановіча, якая датычыць зьместу яго тэматыкі наогул і тэматыкі прыроды ў паасобку, — гэта няўхільнае для яго малюнкаў прыроды ідэёвае або псыхолёгічнае іх аформаваньне, якое надае яго малюнку пэўнае нутраное адзінства і асьвятленьне. Прысутнасьць у мастацкім творы адзінай асновы, якая яго яднае, думкі, або, прынамсі, адзінага настрою, які яго прасякае, — гэта, можна сказаць, элемэнтарная ўмова мастацкасьці, без якой праца мастака слова ня можа лічыцца закончанай. У гэтым выпадку М. Багдановіч робіць тое, што павінен рабіць кожны поэта, які мае сваё мастацкае чуцьцё. Але ўсё пытаньне якраз у тым, як ён гэта робіць. Ён не надае сваім малюнкам якіх-небудзь пэўных філёзофскіх формул або мотываў (напр., з галіны пантэізму або з галіны містыкі, якою карысталіся ў яго час сымболісты), не надае ім таго ці іншага тэндэнцыйнага асьвятленьня — публіцыстычнага або моральнага; ён проста ўвязвае з імі свае асабовыя перажываньні або мотывы свайго асаблівага светаадчуваньня, але ўвязвае шчыльна, да ступені пранізваньня гэтымі мотывамі ўсіх частак яго поэмы; пры гэтым яго асаблівыя перажываньні ў гэтым выпадку не выпадковыя і не раскіданыя, таму што ўсе яны групуюцца вакол аднаго стрыжня і якраз не навокал прыроды, узятай сама-па-сабе, але прыроды, узятай у сэнсе яе ўплыву на чалавечую псыхіку, на склад нашага сьветаадчуваньня, значыць, узятай у сэнсе, так сказаць, яе чалавечай значымасьці. Такім чынам, малюнкі беларускае прыроды, нарысованыя М. Багдановічам, могуць быць названы складанымі, паколькі яны складаюцца з трох частак: асноўнага фону — рэальнага малюнку прыроды, верхняга напластаваньня — мітатворчых контураў і вобразаў і адзінага ідэёва-псыхолёгічнага аформаваньня, якім прасякнута ўся зарысоўка ў цэлым. Але пры гэтай складанасьці яго малюнкі просты і суцэльны, бо ніводная частка іх ня выходзіць з агульных рамак, і, наадварот, усе часткі зьліваюцца для чытача ў адно агульнае ўражаньне. У адным з ранейшых сваіх артыкулаў аб Б-чу („Літара-