Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

та- вершы, якія ўваходзяць у „Вянок“, як „Ціхі вечар, зьнікнула сьпякота“ і „Па ляду, у глухім бары“ (№№ 128—129), у якіх бытавыя малюнкі (стары млын і млынар, які замаўляе дзявочую прысуху; глухі пасёлак з трох хат і гаспадар, які робіць абыход свайго поля), ня гледзячы на сваю сьцісласьць заўсёды ўвязаны з якімісьці беспасрэднымі асабовымі ўражаньнямі поэты ад беларускага быту. Між іншым, для першага з гэтых вершаў захавалася ў аўтографах поэты дата 1912 году; такім чынам, ён склаўся пасьля паездкі 1911 году; можна дапушчаць такую-ж прыблізна датоўку і для другога вершу, час напісаньня якога дакладна не ўстаноўлены. Такую-ж конкрэтную і ў той жа час мастацка-закончаную зарысоўку быту мы знаходзім у тых вершах, якія прысьвечаны гарадзкому жыцьцю („Вянок“, цыкль „Места“ — №№ 131—134, 137); у прыватнасьці вершы, тэмаю якіх зьяўляецца гарадзкое жыцьцё Вільні (№№ 131—132), зьвязаны з беспасрэднымі ўражаньнямі ад тэй-жа паездкі поэты на бацькаўшчыну ў 1911 годзе, і таму ў іх бытавыя малюнкі распрацованы асабліва колёрытна і дэталёва. Трэба адзначыць, што гэтае мастацкае ўдасканаленьне бытавога малюнку не абмінула пасьля 1911 году і такіх твораў поэты, якія напісаны на гістарычная тэмы. Я маю на ўвазе некаторыя вершы, якія ўвайшлі ў цыкль „Старая Беларусь“ („Вянок“ — №№ 123—127) і датаваны 1912—1913 гадамі; у іх поэта, кіруючыся сваімі ўражаньнямі ад гістарычнай Беларусі, якія ён набыў ў Вільні, надае і гістарычным малюнкам быту конкрэтны і колёрытны выгляд. Тое ж самае можна сказаць і пра некаторыя творы, якія былі напісаны ў гэтую пару на народна-поэтычныя тэмы; напр., бытавы бок поэмкі „Мушка-зелянушка“ таксама выпаўнены ў тонах мастацка-рэальнага малярства.

З першай крыніцай тэматыкі М. Багдановіча ўвязваюцца, нарэшце, і тэмы з галіны народнай псыхікі, у апрацоўцы якіх у поэты таксама заўважваецца некаторая эволюцыя. Першы момант у гэтай эволюцыі — зарысоўка прыгнечанай псыхікі працоўнага беларуса, які пакутуе і ў той-жа час не змагаецца з сваёй цяжкай доляй; гэтыя зарысоўкі блены