Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

ў вершах №№ 47, 84, 145-147; першыя два з іх — „Народ, беларускі народ“ і „Пагоня“ і ў ідэёвай і ў мастацкай апрацоўцы прыкметна вылучаюцца з шэрагу іншых; асобнае месца паміж соцыяльна-нацыянальных тэм, апрацованых М. Багдановічам, займае верш „Эміграцкая песьня“ (№ 58), дзе поэта так конкрэтна і ў той жа час эмоцыянальна разьвінае перад чытачом пытаньне аб эміграцыі на яго бацькаўшчыне ў дарэволюцыйную эпоху. У некаторых вершах гэтай групы поэта выходзіць з сфэры соцыяльна-нацыянальнай тэматыкі і ставіць пытаньне аб соцыяльных супярэчнасьцях сваёй эпохі наогул, у шырокім ахопе, і трэба падкрэсьліць, што ў гэтым выпадку соцыяльная тэма бярэцца ім глыбока і апрацоўваецца закончана ня толькі ў мастацкіх, але і ў грамадзкіх адносінах; зазначым, напрыклад, на верш „Мяжы“ (№ 59) і „Вы, панове, пазіраеце далёка“ (№ 164).

Да гэтай-жа другой групы вершаў поэты, якія ўвязаны з соцыяльнымі і псыхолёгічнымі проблемамі, далучаюцца ўсе вершы, напісаныя ім на псыхолёгічныя тэмы, якія маюць ня толькі асабовую, аўтобіографічную, але і агульначалавечую цікавасьць. Гэтых вершаў шмат; можна нават сказаць, што большасьць вершаў Багдановіча, — нават такіх, якія на першы погляд шчыльна зьвязаны з прыродай або бытам, — абавязкова распрацоўваюць тую ці іншую псыхолёгічную тэму, якая надае ўсяму вершу канчатковае аформаваньне, што падказана адным з мотываў аўтарскага сьветаразуменьня. Але, бязумоўна, ёсьць група вершаў гэтага парадку, якія, так сказаць, par excellence псыхолёгічны. Зазначым некаторыя з іх. Перагортваючы першыя два разьдзелы верша мы спатыкаем паміж іх цэлы шэраг тэм, якія апрацаваны ў роўніцы псыхолёгічных проблем і настрояў; такія, напр. наступныя тэмы: пачуцьцё бадзёрасьці і душэўнага ўздыму („Мая душа“ — № 28), каханьне мацней сьмерці („На могілках“ — № 53), страта блізкага чалавека, як бязвыходнае гора („За газэтай“ — № 60), проблема ўзаемнага каханьня („Сонэт“ — № 61), шчасьце і радасьць моладасьці („Маладыя гады“ — № 76, „Вышаў з хаты“ — № 77), моладасьць, як