Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

М. БАГДАНОВІЧ.

КРЫТЫЧНА-БІОГРАФІЧНЫ НАРЫС[1].

Калі разглядаць біографію пісьменьніка ня толькі як хронолёгічную канву, але і як матар‘ял для асьвятлення пытаньня аб генэзісе данае творчасьці, то на першы плян прыходзіцца вылучыць тыя менавіта біографічныя моманты, з якіх фактычна складаецца ўвязка жыцьця і дзейнасьці пісьменьніка з яго літаратурнай продукцыяй.

Гэтыя моманты наступныя: 1) соцыяльная спадчыннасьць; 2) псыха-фізыолёгічная спадчыннасьць па двух лініях — па лініі псыхічнага складу (напр., надаронасьць продкаў пісьменьніка) і па лініі фізычнага складу (напр., спадчынныя хваробы); 3) абстаноўка раньняга дзяцінства, паколькі яна рабіла ўплыў на фармаваньне псыха-фізыолёгічнай організацыі будучага пісьменьніка; 4) гады вучэньня і розныя ўплывы ў гэты час (кнігі, сябры, уражаньні наўкольнага жыцьця і прыроды і г. д.); 5) наўкольнае грамадз-

  1. Крытычна-біографічны нарыс складаўся адначасна з працаю над I-м томам збору твораў М. Багдановіча на падставе біографічных матар‘ялаў, дасланых А. Ю. Багдановічам, некаторых успамінаў, лістоў і г. д. З прычыны таго, што ўвесну 1927-га году спаўнялася дзесяць гадоў з дня сьмерці поэты і інтарэс да яго біографіі і творчасьці значна ўзрос, — прышлося нарыс аб жыцьці і творчасьці поэты надрукаваць паасобнымі разьдзеламі ў адным з пэрыодычных выданьняў („Узвышша“, 1927, №№ 2, 3, 5). Зараз у II-ім томе ён друкуецца ў перагледжаным і дапоўненым відзе; прычым большая частка фактычных паправак была атрымана ад бацькі пісьменьніка А. Ю. Багдановіча.