Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

крыніца жыцьцярадасьці („Мы гаворым удвох“ — № 81), пачуцьцё адзіноты („Ужо пара мне да дому зьбірацца“ — № 82), балючасьць успамінаў („Разрытая магіла“ — № 108) і г. д. Цэлы шэраг вершаў Багдановіча перадаюць рознастайныя адценьні пачуцьця прыроды, якое ў поэты было ў сэнсе людзкасьці вельмі значна вялікасна і ў сэнсе артыстычнасьці тонка; гэтыя вершы расьсеяны ў абодвых першых разьдзелах першага тому, — асабліва-ж іх шмат паміж вершаў „Вянка“; такія, напр., вершы: „Прывет табе, жыцьцё на волі“, „Блішчыць у небе зор пасеў“, „Добрай ночы, зара-зараніца“, „Ціха па мяккай траве“, „Вечар на захадзе ў попеле тушыць“, „Падымі у гару сваё вока“, „Па-над белым пухам вішняў“ (№№ 99, 100, 102, 103, 104, 113, 114) і г. д. У гэтай групе вершаў прырода ўспрымаецца, вядома, так, як яна адбіваецца на чуткім апараце псыхікі поэты; але разам з тым паміж рознастайных выпадкаў выяўленьня ў поэты пачуцьця прыроды спатыкаюцца і выпадкі тыповыя, г. зн. уласьцівыя наогул чалавечай псыхолёгіі. Паміж тэм псыхолёгічнага зьместу нельга не адзначыць яшчэ дзьвёх, якія маюць вялікае значэньне для зразуменьня асобы поэты і прыроды яго творчасьці; гэта тэмы, прысьвечаныя пачуцьцю каханьня і пачуцьцю самасьвядомасьці мастака. Першая з гэтых тэм распрацавана М. Багдановічам з вялікім піэтэтам і глыбінёй; пачуцьцё каханьня ў яго вельмі рэдка мяжуе з уздымам пачуцьцёвасьці і звычайна трактуецца як зацікаўленасьць у другой псыхічнай організацыі або, нават, як імкненьне да другой псыхікі, душэўна роднай і блізкай; і хоць большасьць яго вершаў на тэмы аб каханьні навеяны яго асабовымі юнацкімі знаёмствамі і захапленьнямі, — захапленьнямі ў большай частцы романтычнага і нават плятонічнага характару, — тым ня менш у яго лірыцы каханьня можна спаткаць шмат мотываў, тыповых наогул для пачуцьця каханьня, якое заснвана на моральным сваяцтве і адпаведным захапленьні (напр., „Пад ценьню цёмных ліп“ — № 38, „Учора шчасьце толькі глянула нясьмела“ — № 42, „Зорка Вэнэра“, романс — № 115, „Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы“ — №№ 69, 268, „Я вспоминаю Вас“ — № 283 і інш.). Таксама і ў вершах, якія