Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

напісаны на тэмы аб мастацкай самасьвядомасьці поэты і наогул аб прыродзе яго творчасьці (напр., „Скрылась кветамі“ — № 20, „Ціхія мае ўсе песьні“ — № 29, „Пэўна любіце вы“ — № 31, „Замерзла ноччу шпаркая крыніца“ — № 41, „Ліст да Ластоўскага“ — № 44, „Просьценькі вершык“ — № 46, „Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы“ — № 158, „Вы кажаце мне, што душа у поэты“ — № 163, „Бывае, вада перапоўніць“ — № 243, „Двайняткі“ — № 244, „Ёсьць гэткая японская забаўка“ — № 246 і інш.), мы знаходзім поплеч з чыста асобовымі прызнаньнямі поэты, якія ўскрываюць інтымныя бакі яго творчай працы, таксама апісаньне і аналіз некаторых агульных тыповых мотываў псыхолёгіі творчасьці. Нельга прайсьці маўчаньнем і тую невялікую параўнальна групу вершаў, дзе поэта гаворыць аб сваім самаадчуваньні хворага чалавека, на якога цёмная здань блізкай сьмерці кідае ўжо свае цені, якія радасьць творчасьці робяць змрочнай. Такія, напр., вершы: „Я бальны, бяскрыдлаты поэт“ — № 6, „Ня кувай ты, шэрая зялюля“ — № 119, „Ой, чаму я стаў поэтам“ — № 151, „Даўно ўжо целам я хварэю“ — № 152. У іх, вядома, поэта гаворыць аб сабе, аб сваёй хваробе, аб сваім блізкім канцы; але і тут між асабовых яго настрояў можна знайсьці тыповыя рысы звычайнай чалавечай псыхікі цяжкага прадчуваньня, — недарма ў вершы „Ня кувай ты, шэрая зязюля“ поэта дае свайму прадчуваньню народна-поэтычнае аформаваньне, атуляючы яго ў „згукі бацькаўшчыны“, і тым самым як-бы ня хоча абасабляць сваёй суб‘ектыўнай жыцьцягорнасьці ад тыповых мотываў народнага гора і цярпеньня.

Сярод тэм псыхолёгічнага напаўненьня трэба адзначыць яшчэ адну, якая стаіць некалькі асобна: гэта — тэма, якую можна выявіць формулаю „маці і дзіця“. У жаночай псыхіцы М. Б-ч любіць адзначаць два моманты — прыгожасьць дзявоцтва і прыгожасьць мацярынства; гармонічнае аб‘яднаньне двох момантаў ён бачыць у вобразе „мадонны“. Момант мацярынства трактуецца ім з такім-жа піэтэтам, як і каханьня, якое абуджаецца. На гэтую тэму ім напісаны цыкль вершаў пад агульнаю назваю „Каханьне і