Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

ёва зьвязвалася з хваляваўшымі яго пытаньнямі беларускага адраджэньня (такія, напр., некаторыя пераклады з украінскіх поэтаў).

Тое, што М. Багдановіч увёў у беларускую мастацкую літаратуру тэмы і мотывы заходня-эўропейскай і часткова нават сусьветнай мастацка-літаратурнай творчасьці і разам з тым знайшоў у беларускай літаратурнай мове сродкі для перадачы, і перадачы высокамастацкай, гэтых чужаземных тэм і жанраў, гэта складае бязумоўную заслугу Багдановіча, як мастака слова, і яго пераклады і насьледваньні таксама чакаюць свайго дасьледчыка.

Кароткі агляд тэматыкі М. Багдановіча з боку яе зьместу гаворыць аб тым, што пастаўленыя поэтай тэмы былі вельмі рознастайны і зусім адпавядалі яго шырокаму многабочнаму ўспрыманьню жыцьця. Ня гледзячы, аднак, на гэтую рознастайнасьць, усе тэмы поэзіі Багдановіча сыходзяцца каля аднаго цэнтру — яго сьветаадчуваньня і сьветапазнаньня. Як-жа ён, выходзячы з сваіх поглядаў на вакольнае жыцьцё і на чалавечыя адносіны, увязвае сваю тэматыку ў адно цэлае. Ставячы такое запытаньне, мы вяртаемся, такім чынам, да ідэолёгічнага боку яго творчасьці, аб якім ужо гаварылася ў разьдзеле VII гэтага нарысу. Калі браць яго ідэолёгічную позыцыю па лініі соцыяльна-політычнай, дык яна ў агульных рысах можа быць ахарактарызавана так: выхаваны бацькам-народавольцам, ён прайшоў у сваім ідэолёгічным росьце цераз фазу настрояў актыўнага народніцтва, потым, калі быў гімназыстам, аддаў некаторую дань захапленьню політычнымі тэорыямі Прудона, Бакуніна і інш., уважліва і прыхільна супыніўся на соцыялёгічных тэзах Міхайлоўскага і яго папярэднікаў, накшталт Ножына, і ўсё гэта ўвязаў з сваімі гарачымі сымпатыямі да беларускага адраджэньня, узятага ў яго соцыяльна-нацыянальных імкненьнях. Усё перадуманае і перажытае М. Багдановічам у гэтай галіне, праўда, не дало яму выразнай грамадзка-політычнай програмы, але ў кожным выпадку яскрава адмежавала яго ад інтэлігенцкага мяшчанства і паставіла ў шэрагі тэй перадавой інтэлігенцыі, якая, востра разумеючы адмоўныя бакі