Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

віча. Першыя два віды часткова маглі яго захапіць. Я ўжо меў выпадак сказаць вышэй (раз. VII), што эпоха магла накласьці на яго ў гэтым сэнсе некаторы адбітак, паколькі і соцыяльна-культурныя яе абставіны і некаторыя літаратурныя плыні гэтага часу выклікалі пэсімістычныя настроі ў некаторых колах інтэлігенцыі. Акрамя таго, стан здароўя М. Багдановіча таксама ўносіў часамі ў яго творчасьць сумныя ноты, якія гармонічна зьліваліся з пэсымістычным сьветаадчуваньнем. Але, дапушчаючы гэты некаторы ўхіл поэты ў пэсымізм першага і другога віду, трэба зрабіць дзьве сур‘ёзныя агаворкі: папершае, т. з. „пэсымізм“ Багдановіча ня быў філёзофска абаснованы, бо мы ня бачым у яго ніякага захапленьня філёзофіяй пэсымізму (напр. Шопэнгаўэрам, Гартманам), як гэта было ў некаторай частцы інтэлігенцыі к. XIX—п. XX стал., і таму ён зводзіўся толькі да паасобных настрояў і мотываў, якія ня мелі стойкага і сталага характару; падругое, упадак яго псыхікі, які набліжаецца да пэсымістычнага сьветаадчуваньня і зьвязаны з яго хваробай, таксама ня быў сталым і, судзячы па яго вершах, выяўляўся ўсяго часамі, як нейкі пароксызм хваробы, і пасьля ізноў праходзіў, калі часова ўзмацнялася здароўе, а з ім разам вярталася бадзёрасьць і некаторая жыцьцярадаснасьць. Гэтым, вядома, і тлумачыцца, што вершаў, у якіх адчуваецца некаторы ўпадак жыцьцярадаснасьці і часовая утрата веры ў значнасьць жыцьця, у Багдановіча параўнаўча мала (пар. „Цемень“ — № 18, „Над морам“ — № 22, „Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку“ — № 79, „Усё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла“ — № 247). Апроч таго, я павінен паўтарыць тут, што ўжо сказаў і вышэй, што Багдановіч заўсёды перамагае тыя пэсымістычная настоі, якія часамі ў яго бывалі: ён перамагае іх бадзёрымі адносінамі да лепшага будучага як сваёй бацькаўшчыны, так і чалавечага жыцьця наогул; ён перамагае іх сваёй бязупыннай і таксама бадзёрай працай на літаратурнай ніве, сваім служэньнем хараству жыцьця, як аднаму з фактараў культурнага росту чалавецтва. Гэтая перамога сумных настрояў асабліва прыкметна ў прозаічных творах поэты (крытычнага,