Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

публіцістычнага, этнографічнага і іншага зьместу, — гл. II том збору твораў), дзе пэсымізму няма ў яго месца.

IX.

У папярэдніх разьдзелах зроблены кароткі агляд творчасьці М. Багдановіча паводле трох асноўных коордынат, менавіта ў пытаньнях аб гэнэзісе яго поэзіі, аб яе тэматыцы і аб яе ідэолёгічнай устаноўцы. Застаецца яшчэ адно пытаньне, якое ўваходзіць у схему гістарычна-літаратурнае ацэнкі пісьменьніка. Гэта — пытаньне аб яго мастацкай тэхніцы, аб мастацкай форме ў шырокім сэнсе слова, якая ахоплівае ўсе формальныя прыёмы і сродкі яго работы — яго лексыку, морфолёгію, сынтакс, мэтрыку, строфіку і г. д.

Гэтае пытаньне ў адносінах да Багдановіча займае значнае месца і ўяўляе сабою вялікі гістарычна-літаратурны інтарэс. Гэтым тлумачыцца, што, напрыклад, у прыватнасьці на поэтыку М. Б-ча крытыкі і дасьледчыкі беларускае літаратуры, зьвярнулі асаблівую ўвагу, якая выявілася шэрагам этюдаў і нарысаў. Я маю на ўвазе наступныя працы: Я. Т. Карскі, „Белорусы“, т. III, стр. 320-321; E. Karskij, „Geschichte der weissrussischer Volksdichtung und Literatur“, Berlin und Leipzig, 1926, стар. 186-187; М. Гарэцкі, „Гісторыя бел. літаратуры“, 1924, стар. 327-328; Зьм. Жылуновіч, „Беларуская літаратура“ — „Зажынкі“, зб., М. 1918, стар. 130—132; У. Дзяржынскі, „М. Багдановіч, як стылізатар беларускага вершу“ — „Адраджэньне“, 1922; М. Піотуховіч, „М. Багдановіч, як поэта-імпрэсыяністы“ — „Полымя“ 1923 г., №№ 7-8; А. Вазьнясенскі, „Поэтыка Багдановіча“, Коўна, 1926; І. Замоцін, „Літаратурная спадчына М. Багдановіча“ — „Полымя“ 1927 г., № 3; А. Бабарэка, „М. Багдановіч у літаратурных ацэнках“ „Узвышша“ 1927 г., № 2; А. Барычэўскі, „Аб акадэмічным выданьні твораў М. Багдановіча“ „Запіскі Аддзелу Гуманітарных навук ІБК“ — Працы клясы філёлёгіі, т. I, стар. 382-384.

У гэтых працах чытач знойдзе перагляд ацэнак Багдановіча-мастака ў крытыцы (Бабарэка), аналіз некаторых папасобных бакоў яго мастацкае манеры (Карскі, Гарэцкі,