Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

гэтых чужаземных форм больш ці менш удала рэалізавана поэтам у дапасаваньні да поэтычнае творчасьці на беларускай мове.


У схэму данага агульнага нарысу ня ўкладваецца таксама і дэтальны аналіз прозы Б-ча, якая ўвайшла ў склад другога тому збораў яго твораў. Але як у адносінах яго поэтыкі, таксама і ў адносінах да прозы ізноў неабходна вызначыць тыя дасьледчыя тэмы і заданьні, якія ў поўнай меры апраўдваюць зьяўленьне ў друку гэтага другога тому.

Запраўды, апроч агульнага інтарэсу, які выклікае сабой другі том, як матар‘ял для поўнага збору твораў данага аўтара, трэба адзначыць яшчэ і наступныя, таксама глыбака цікавыя, пытаньні, якія ўзьнікаюць у сувязі з зьместам прозы Б-ча.

Перш за ўсё па матар‘ялах другога тому М. Б-ч вызначаецца як крытык з вялікай літаратурнай начытанасьцю і з паглыбленай літаратурнай асьветай. Яго крытычныя артыкулы аб беларускай, украінскай і часткова аб расійскай літаратуры цікавы ня толькі зьместам, як думкі чулага крытыка аб творах сваёй роднай літаратуры і блізкіх ёй літаратур, але таксама і формаю, як крытычныя нарысы, тэорэтычна абаснаваныя, схематычна вытрыманыя і напісаныя яскрава і мейсцамі прыгожа. Пры параўнальна невялікім яшчэ разьвіцьці беларускае літаратурнае крытыкі артыкулы М. Б-ча могуць лічыцца свайго роду выдатнымі ўзорамі гэтага літаратурнага жанру і бясспрэчна заслугоўваюць увагі дасьледчыка беларускае журналістыкі і крытыкі.

Другі разьдзел прозаічных артыкулаў М. Б-ча, уласна артыкулы, прысьвечаныя беларускай грамадзкасьці, далі шэраг цікавых зарысовак і даведак да гісторыі беларускае культуры і асабліва да гісторыі беларускага адраджэньня; дасьледчык знойдзе у ім матар‘ял для выяўленьня настрояў і думак беларускае інтэлігенцыі нашаніўскага часу, характэрных ня толькі для М. Б-ча, але і для яго сучасьнікаў. Разьдзел нарысаў, згрупаваных пад агульнаю назваю „Славянства“, ня можа лічыцца беззаганна выкананым ні з публіцыстычна-