Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

га, ні з навуковага боку (гл. увагі да паасобных артыкулаў); але і гэты разьдзел ставіць перад дасьледчыкам пэўнае пытаньне, паколькі ён выкрывае інтарэсы поэты да гісторыі і этнографіі славянства, якія да таго ж заўсёды цесна ўвязаны з яго служэньнем ідэі беларускага адраджэньня.

Разьдзел рэцэнзій і нататак дае рознастайны матар‘ял для азначэньня кругавіду і літаратурных густаў самога поэты. Апошні разьдзел („Varia“) выклікае ў крайняй меры дзьве выразныя тэмы — аб адносінах М. Б-а да пытаньняў соцыолёгіі і аб крымскім пэрыодзе яго біографіі.

Урэшце, будучы біограф і дасьледчык М. Б-ча бясспрэчна выкарыстае ўсю яго прозу як матар‘ял для аналізу яго сьветагляду цалкам і ў прыватнасьці для больш выразнага ўстанаўленьня яго грамадзка-політычнай позыцыі.

І. Замоцін.