Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСЬ САВЕЦКАЯ


Зямля і хлеб! Сталецьці і зямля!
Зямля і барацьба!
Зямля і зграяй зайздрасьць!
Няроўны люд зямлі!
Зямлі няроўны шлях!
Жыцьцё супроць жыцьця!
Српроць самоты — радасьць!
Жыве народ,
а поруч з ім другі.
Зямля! І — зноў зямля —
нязьведных скарбаў сховы…
Ўладарства дужых шырыць берагі,
рвучы ў слабых і родную іх мову.
Бядак багатаму заўсёды быў слуга!
Бывала, так было,
бо зайздрасьць — там, дзе сіла!
Спрабуй ня быць слугой, — сібірская тайга,
калісь Сібір — зямля, калісь Сібір — магіла.

Работу катаву паставіць на вагу,
страшнейшай лютасьцю сучаснасьць пераважыць.