ВОСЕНЬ
Навальніцу, віхуру — люблю я, але восень — чыстае гора; кажуць, поле маўчыць, не хвалюе, толькі стогны вятроў па-над борам.
Толькі стогны і крыкі — ў бясьсільлі мы, каб прымусіць рассыпацца восень. П‘яны вечар прыкрыў зямлю крыльлямі і па стрэхах імглу разносіць.
і віхрыцца халоднымі хвалямі ускудлачаны вецерам злосным… Ой, ты, вецер, чаму цябе хвалім мы? Не таму, што ня любіш ты восень?!
22. XI. 24 г.