Гэта старонка не была вычытаная
5
Вясна прыляцела з надзеяй —
можа ўдасца работу знайсьці.
Але, дзе заработак, дзе ён?
да каго і куды ісьці?
І нявесела ў згорбленай хаце,
грудзі точыць бяда, як іржа.
Хто-ж за горкія сьлёзы заплаціць?
Камень сьмерці на сэрцы ляжаў.
Бацька ў тракціры з сябрамі
прапівае сваё паліто.
Бывае, сваімі рукамі
задушыць быў цябе гатоў.
Цярпелі нядолевы кпіны,
жылі кропляю бруднай расы.
Дачакалі вальнейшай хвіліны
сівыя мае валасы.