Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

6

Заўсёды клумкі клопатаў,
сьлёзы, бой, грызьня.
Жыцьцё мінала з грохатам,
як пыл ды з-пад каня.

Вадой… І сталі-б сьвежымі
і вуліцы і шлях.
Жыцьцё такое-б-з вежаў мы,
ўгнаілася-б зямля!

Але ціскала гора нас, —
тупой сякеры сталь.
І так, жыцьцём заморана,
гібела бедната.

Але за што? За што гэта —
адны ў сухотах мруць,
другія сытным рогатам
дукаты ў банк кладуць?