Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/179

Гэта старонка не была вычытаная

7

Задуменны, нібы вучоны,
на вуліцы бацька блукае,
А на рынку тракцір разгонны
разгулам яго заклікае.

Не працуе, праца — нічога,
дзе мага яго вочы лезуць.
Раз п‘яны страсануў гарадавога,
трасануў, пяючы марсельезу.

Гаварылі яшчэ, што азартам
аб калена зламаў „селядзец“.
Прыляцела суседняя варта…
Так вісела бяда на бядзе.

Судзілі. Сядзеў. Вышаў.
А ў сэрцы кіпіць непагода…
Кароткія-ж ніткі зацішша
ўвосені шостага году.