Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

8

Гора з бядою халоднай навалай
грудзі сьціскалі, як змрочныя дні.
Ой-жа ня лёгка жыцьцё каратала,
сьлёзы сушыла ня раз на агні.

Ня мала бялізны сьцірала па людзях,
вечна на пальцах былі вадыры.
Сілы губляла, атручвала грудзі
Флёркай, крахмалам… дый што гаварыць!

Помню, стаяла праклятая восень.
Хто-ж гэта знае, дзе стрэнеш бяду?
Табе ўжо сабралася месяцаў восем;
вецер няшчасьцем над намі падуў:

бацька, як вып‘е, — вар‘ятам рабіўся,
і так вось п‘яныя ў загрудкі ўзяліся, —
ведама, што і нажы ў іх з сабой…
Бацькі ня стала… Заліўся крывёй.