Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

15

Сонца адно у ваконца вакно
пастукае, нехаця скажа:
— Настала жыцьцё,
сваё лахмацьцё
вязі —
па гразі,
— распрадажа!

Галодны час… Старасьвецкі абраз
для глянсу алеем абмажуць.
— Маць тваю так!
Самога Хрыста
нясі —
галасі,
— распрадажа!

Шаўцы-бедната паходны варштат
паставяць, начыньне разьвяжуць.
Да вечару й што-ж,
без работы нож
і зноў
адно,
— распрадажа!

Вясёлы заўжды карчмар малады
сёньня нявесела кажа: