Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

17

гады мінулі, ой, гады цяжкія,
дый прышлі дзянёчкі, толькі ўжо другія.

І дзянёчкі сьцелюцца новай пуцявінай,
дый гукае кліча маладосьць краіна.

І зьбірала-звала гулам віратлівым
дый мяне пазвала, — знача я шчасьлівы!

І забудзем гора, што было заўчора,
дый збудуем горад, пролетарскі горад.

І зазвоняць фабрыкі, і ўзрасьце над краем
дый крылатай гордасьцю доля залатая.

І гады мінулі — не вярнуць ніколі.
Стаў я ўжо інакшым, стаў я комсамолец!..