Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

за працай чорнаю, на панскіх на загонах —
іх сьлед раскінуты мільёнамі магіл.

Казалі многа нам… Ці-ж ветры не навеюць? —
Мужык і хам, і гад, і галыцьба.
І чым ня лаялі прыблудныя зладзеі
краіну, дзе спрадвек пакутнасьці завеі,
дзе ня ўгледзіш чалавека без гарба.

Казалі нам… А мы ў адказ нямнога…
Паўстаў прыгнечаны працоўнай стараны!
Жыцьцё зьмянілася! Ня будзе больш вастрогам
Вякі над кручаю! Сьвяткуем перамогу!

Заплакалі разьбітыя званы…
Пайшоў і я дарогай камяністай,
пайшоў з рабочымі пад сьвіст ліхіх віхур
Пайшоў бадзёры я, з прыпеўнасьцю агністай.
І сёньня разам я з грамадай комуністаў
за цэглай цэгліну ўкладаю ў новы мур…

Сьцежкі палыновыя замучанай зямлі
кветкамі вясновымі зайгралі, расьцьвілі.

Сёньня ня сустрэну я ні сьлёзаў, ні журбы,
радасьць сонцам сьцелецца, шчасьце барацьбы.

Буйнымі калосьсямі зацьвіла дрыгва, —
Беларусь працоўная — краіна хараства!

Звонам разьліваецца, гоманам крыніц —
баявая будучыня — бронзавыя дні.