Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

20

Дваццаць першая йдзе вясна,
не адна зазвоніць струна.
Абуджу ў сэрцы тысячы струн —
у бязьмежны ў сусьвет — угрунь!
Рукі ў гору, а грудзі наўсьцяж,
і ў дарогу, на крыльлях жыцьця.

Я пазнаю і радасьць і ўздым
ў сьвеце новым, інакшым, другім…

Дваццаць першая йдзе вясна —
не адна зазвоніць струна!..

Менск. XII. 1926.

|}