Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

4-ты хлапец

Калі дружыны ў час зьбяруцца —

2-гі хлапец

Зьбяруцца ў час!

Галасы

Зьбяруцца, зможам!

4-ты хлапец

Няхай жыве чырвоны сьцяг!

3-ці хлапец

Беларусь ім ня стрыножыць!

4-ты хлапец

Выйдзем

2-гі хлапец

На бальшавіцкі шлях!

3-ці хлапец

У нас яшчэ адно пытаньне,
дзе назначыць заўтра збор?

Ігнат

Заўтра збор у нас ня ў тайне,
дык спаткацца ля Трох Гор.
І адтуль, злучыўшы сілу, —
Толькі сьмела!

3-ці хлапец

Ня спужаць!