4-ты хлапец
Возьмем пана мы на вілы…
2-гі хлапец
Нам ня страшна ваяваць!
(Сьвет зьнікае…)
Той-жа сасоньнік. Сонца кідаецца ўвечар. На ўзгорку сядзіць панскі пастух Тадэуш, а ля яго ў зеляніне сьпіць. няпрытомны селянін. Тадэуш абвешаны пастуховымі прыладамі. |
Тадэуш (глядзіць на селяніна)
Сьпіць бядняк… Такая наша доля…
Ня змог ліхой бяды стрываць.
„Канаркі“ яго сына шомпалам паролі,
язык скрывавілі і
змусілі сьпяваць.
Пасьля паапякалі маладыя пяты:
— Ну, танцуй, хлапчына, — той раве ў іспуг.
Ой, ня раз жандар той дый прыкладам катнуў,
ня стрымаў — ня вынес, — выпусьціў свой дух.
Бацька змучаны, ну вось і стаў вар‘ятам.
Як лясун блукае ў гэтым вось ляску.
Жалю ня было-б, каб быў ён пан багаты —
але, адна-ж галота,
вецер у таку.
Селянін (спрасоньня)
О, не-не-не! Яго вы не забілі,
ён сам, ён сам памерці захацеў!..