Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

1-я дзяўчына

Чаго? Як і заўсёды ён і ў хаце знойдзе,
як захоча, тут лепш пасядзім.
А тады праз поплаў, валам ціха пройдзем.

4-я дзяўчына

Эт, давайце песьню,
сумна штось адным…

(Павольна пяюць песьню-трыё; адчуваецца глыбокі сум, няв ля)

За жнівом у полі,
праца сьлёзы льле.
А мая няволя
песьню мне пяе.

Эх, сьпявай, няволя,
весялей сьпявай.
Мо‘ убачыць волю
наш забраны край.

Ой, гудзі, дубрава,
вечар, ты сьпявай.
Церпіць баль крывавы
наш забраны край.

Эх, няволя-пане,
ты пакінь мяне.
Новы дзень настане
ў нашай старане.
(Раптам чуецца далёкі гоман-выкрыкі).

3-я дзяўчына

Чакайце, што гэта за крык?