Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

Ігнат (да панскага слугі)

Дзе пан?

Панскі слуга (мякка)

Ня ведаю, куды яго загнала…

Хлопцы

Забіць прыхвосьніка! Забіць!
(Уваходзяць стрывожаныя Людовік і Марына)

Людовік

Што тут за дзікі крык?

Панскі слуга

(схаваўся за Людовіка і з-за сьпіны яго)
О, пан, та псярня ўзбунтавала.

Ігнат

Паўстаў нявольнік твой, мужык!

Людовік

Салдаты дзе?

Панскі слуга

Ня ведаю…

Ігнат (паказаў хлапцом на панскага слугу)

Бяры яго!

Людовік

(даў крок уперад і яшчэ захацеў пакарыстацца сва м загадам)
Дамоў!.. Хутчэй!