Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/221

Гэта старонка не была вычытаная

1

Мароз, як звон! Як шчоз — калючы сівер!
Бракуе сонцу сіл, зямлю каб абагрэць.
Праменьні валяцца, як быццам зьліткам медзь,
пад час калоцяцца, як цені, палахліва.

Як сіні лёд, халодны неба колер.
(Ды неба скована, як скован сьцюжай дол…)
З высокіх дымароў, бы ў моры ледакол,
фабрычны дым сабе дарогу коле.

Шугай! Плыві! Сьмялей! Умей змагацца!
Чым большы дым, тым радасьць агнявей.
Шугае дым? — Фабрычны штурм жыве!
Жыве фабрычны штурм? — Жыве краіна працы!

Зіма… Зіма!.. А рух такі руплівы!
Штурзуе кроў, нібы электроток.
Жыцьцё людзкое ня стрымае ні на крок, —
мароз, як звон! Як шчоз — калючы сівер!

А маладым — хоць што!.. Асьнежаныя ўзоры…
На лыжах — гонка! Звонка-гучны ўздым!
Глядзіць Лявон Рыгоравіч Бахрым
і процілегласьць фарб у думках ставіць поруч.

Ён непадобным стаў. Якая перамена!
Ня так стары, як старыць сівізна.
Няўжо бяда? Няўжо адна яна
змушае стаць прад сьмерцю на калена?