Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/224

Гэта старонка не была вычытаная

— Не. Дзякую. Хіба другім мо‘ разам…
— Бывай, Рыгоравіч. Заява — абавязак!

ЛІСТ У ЦКК

Патрэбных некалькі даведак дам спачатку,
каб не варочацца да дробных фактаў зноў.
Пачну традыцыяй анкетнага парадку:
адкуль я, хто, становішча бацькоў…[1]

Сам віленчанін я. Цяпер мне трыццаць пяты.
Бацька мой — сталяр. У Вільні і цяпер.
Жылося нам? Што-дня над нашай хатай
зубамі ляскаў голад, быццам зьвер.

Заробак бацькі быў, мо‘ аднаму хапала-б
Сям‘я-ж вялікая. Што чалавек — то рот.
І маці без пары здароўе падрывала
ў тлуме вечна-злыбедных клапот.

Вось гэтак беглі дні. Павырасталі дзеці, —
лягчэй бацьком і дзецям весялей.
Ня страшным стаў зімой халодны вецер,
альбо набег разьюшаных завей.

Цяжэй было на працу дзе прабіцца.
Прайшло і тут: монцёрам стаў мой брат.
Служыць і я пайшоў. Як звычай — стаў хіліцца
і потам абліваць халодны свой варштат.

Ня буду гаварыць наконт жыцьця рабочых,
пра уціск, эксплатацыю, правы.
Было адно: служы, трывай. Ня хочаш? —
вышэй травы — ня ўздымеш галавы.

  1. Докуманты пацьвердзяць праўду гэтых слоў.