Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/226

Гэта старонка не была вычытаная

„Салдацкай праўдаю“ на новы шлях гукала
салдат замучаных —
вайна.
................
Прайшла пара сьвінца.
Яшчэ скажу — пры тым
з пачатку й да канца
быў толькі радавым.

Прышоў дамоў.. Інакшай стала Вільня.
Запанаваў нямецкі гарнізон.
Жыцьцё сям‘ю спаткала няпрыхільна…
Памёр мой сын. Лягло адразу шчыльна
на грудзі гора мне, як люты чорназгон.

Але стрываў усё, хоць данімала гора.
Прадаць — няма чаго, апроч уласных рук.
Бяз працы прападаў. Пры бровары ў конторы
дастала службу жонка. А ўжо скора, скора
чакалі зьмен і ў нас. Сьмялеў рабочы рух.

На Ўсходзе сонца ўсход ніколі не заслоніш!
Пасьля дажджу заўжды растуць грыбы…
Наведваць стаў рабочы клюб на Вроні.
Падзеі рэволюцыі ўсё больш і больш палоняць
я стаў удзельнікам падпольнай барацьбы.

Ускалыхнуўся люд. Займае Вільню Воля!..
…Старно гісторыі зьвярнула ад крыві.
Мяне таварышы пакінулі ў падпольлі.
І канчаткова я — у гэтай цяжкай школе —
загартаваў сябе, як цьвёрды бальшавік.