Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

Дваццаты год. І Вільня зноў вітае
пару легальнага жыцьця бальшавіка.
— Даёш Варшаву! Уперад. Наступаем!
Па згодзе партыі пайшоў я ў корпус Гая,
з вінтоўкай трохлінейнаю ў руках…

З тых пор у арміі служыў я пяць з паловай,
быў ваянкомам Н-скага палка.
У дваццаць шостым годзе дэмобілізован
Прыехаў — повен сіл для працы творчай, новай —
пад загад ЦК.

Я на новым месцы, ў новым атачэньні,
хоць адны задачы, хоць адны імкненьні.
Першым што зрабіў я — напісаў загад
скараціць распухшы канцэлярскі штат,
зьменшыць лік комісій, сходаў, пасяджэньняў,
разам з тым і лішні папяровы чад[1].

І адразу крута
гутаркі пад бокам:
— „Палка перагнута“…
Пачалася склока.

Не для увасхваленьня, а скажу сумленна,
я дабіўся ў трэсьце поўнай перамены.
Кроў байца заўсёды — баявая кроў.
Што здабыта — квіта! Не саступіць зноў!
І трымаў фронт моцна. Поруч з тым штодзенна
вывучаў дарогі новых заваёў…

  1. Не хацеў, прасіўся, але як ні лез там,
    быў накіраваны старшынёю трэсту.