Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

Жонка за мяжою,
і было між намі
тое, што парою
зьменімся лістамі.

Выйшла і цяпер так: паштальён прынёс там
ліст ад жонкі з Вільні, і, як праўда, просты:
— „Гаравала, думала, пройдзе ўсё… Дарма.
У Менск хачу, ратунку іншага няма.
Данімае голад, захлынае ростань.
Ня стрываю, цяжка. Ня жыцьцё — турма“.

Не цягнуў я доўга,
ў той-жа дзень адразу
выслаў на дарогу.
— Папрацуем разам!

Так спаткаў яе, і думаў — хай спачыне,
азнаёміцца з савецкаю краінай.
Погляд хай акрэпне, выбера мішэнь,
а затым нагрузку — за наступны дзень.
Зараз, як успомню, кроў у жылах-стыне.
Крыўда, сілай здрады, сэрца мне грызе…

Дзе ні ступіш крокам, —
тчэ сабе, варушыць
павуціньне склокі
павучок — чынуша.

Помню, сход партыйны. Білі адмыслова
па акопах склокі жорстка так, сурова.
Дырэктыва сходу — для мяне загад:
скараціць нягодных, скласьці новы штат…
................