Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

Няхай трагедыя… Але трымайся, шляхта,
за пераможны залп — спаткаемся яшчэ!

Адно прыемна мне, што прэмію за здраду
не атрымала провокатара рука.
Перастраляла ўсіх савецкая засада
сіплым выкрыкам ударніка-курка.

Балюча… Выйшла так, што я больш няпрыгодны
для будаўніцтва, ўпартай барацьбы.
Вось год мінуў… Снуюся, як бязродны,
хоць добра ведаю — так не павінна быць.

Ня злоснай воляю… А шляхам провокацый
я выкінут сучаснасьцю за плот.
Няўжо здабытак шматгадовай працы
здолеў згубіць за гэты глумны год?

Я не з такіх — „мая, бач, хата з краю“,
я не растраціў сіл! Хоць часам і кране,
глыбока так, за сэрца боль глухая
моцна крыўдаю ударыць па струне.

Не пашкадуйце час… Прашу разгледзець справу,
забраць назад мяне ў партыйныя рады.
Прашу настойліва, канчаючы заяву, —
вярнуць мне зноў ранейшы мой уздым.

P. S. І заадно скажу, каб разьвязаць вузлы,
пакарчаваць няяснасьцяй карэньні,
ці ў будучым змагу папасьці пад уплыў
маёй радні, што ў панскім атачэньні?

Кар‘ера жончына — вядома. А далей,
памерла маці… Адыйшла дачасна…