Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/236
Гэта старонка не была вычытаная
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
1
Адзін быў з Меншчыны,
качаўся тут, узрос,
і тут узгадаваў свае імкненьні.
Ня раз, на беразе прылёгшы ў вербалоз’
пярсьцёнкамі ўзьвіваў ён лятуценьні.
Гады імчаліся,
як хвалі на рацэ.
Прышла вайна.
Забралі.
Абучылі.
Глядзі — услужыўся ён,
стаў унтэр-офіцэр
І брыль на сонцы,
нос на небасхіле.
А кліч разносіцца:
— Таварыш, кідай фронт!
— Далоў вайну!
— Далоў людзкое гора!
…Уцёк на Поўдзень ён,
и генэрал-барон
яму даў новы чын,
даў пару новых шпораў…
Цяпер… паголены.
І тут ня сонца — жар.