Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/274

Гэта старонка не была вычытаная

2

Двурогі месяц зваў на сход
брыгады зор ударных.
Парадак дню: праверыць ход
спаборніцтва ў надхмар‘і.

А шустры зорны маладняк
у хвалях змроку мутных
на „вус матае“ асабняк,
усіх яго прысутных.

Ліюцца песьні, і „кадрыль“
„Лявоніху“ зьмяняе.
Працьвітай уласны стыль —
самабытнасьць краю!

Зор атрад свой сьмех ліе,
іскрыцца над шофэрам:
— Табе, таварыш, мы свае —
мы з лёгкай кавалерыі…

І раптам, ценьню ля аўто,
да кума ў двор стралой,
схаваўшы твар у паліто —
яшчэ адзін герой.

Чакай, герой, ты будзеш наш.
Таемнасьць мы разьвяжам…
— О!.. гэта ты, падхалімаж,
ці падхалім, як кажуць!