Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/284

Гэта старонка не была вычытаная

10

Кожны шукае.
пражытку сабе —
і ён пралязае
ў рады КПБ.
Тут лёгка дазнацца,
забраць партбілет, —
ён едзе на працу
у іншы павет.
Як ліст той асеньні,
дрыжэў ля гнязда:
„Мне отмщение
и аз воздам“.
І хітра як-небудзь,
праз шчыліны сьцен,
з падходцам, дзе трэба,
ён блізіцца ў цэнтр.
Дзе трэба — лі сьлёзы,
дзе трэба — падмаж,
Помніць свой лёзунг —
падхалімаж.
Вось так і чырвоным
профэсарам стаў,
і роль камэртона
марксызму ўзяў!