Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

НОВЫ ГОД


І з году ў год,
і кожны год
крыштальным стыжам
слаўся лёд.

Як з году ў год,
Як кожны год,
прышоў на лыжах
Новы год.

Мінае ноч,
прасьнецца дзень.
За працай, глянеш —
градам пот.

Было адно,
як млявы цень,
ішоў хістаньнем
Новы год.

Як цень ішоў,
пад лязг зубоў,
лілася кроў
над кручаю.