АПОШНЯЕ СЛОВА
На сьмерць Сьцяпана Булата
Вечная памяць табе, змагару! Абарвана жывая струна… Сьмерць так бязьлітасна, так не ў пару цябе адабрала ад нас.
Зусім нечакана ня стала цябе, але, не запомнім ніколі, хто сэрца і сілу аддаў барацьбе за сьцяг заваёванай волі!
Гарачая льлецца сьляза ў акордах хаўтурнага маршу. Мы сёньня ідзем за труной, каб сказаць — апошняе слова таварышу…
1921 г.