Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Ну, што-ж!
Раз цьвёрда сьцелюцца,
то й цьвёрда будуць спаць.
Адно, што сэрца радуе бязьмежна:
гучны гоман вуліц гарадзкіх, —
як зоркі ясныя,
як месяц беласьнежны,
як шэлест працы моцнае рукі.

Няхай імгла,
няхай імклівіць восень,
няхай вятры раскідваюць выцьцё.
О, дні крылатыя!
Нікога мы ня просім
авеяць радасьцю юнацкае жыцьцё!

Сьнежань, 1926 г.

|}