Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

АУКЦЫЁН
(Вершавы фэльетон)


Мы помнім далакопы,
сьляды крывавых дзён, —
блудзілі вы Эўропай,
спраўлялі аўкцыён…

Вы гандлявалі, зграя,
окупаваным краем:
— Сьлюняўся Езавітаў
ёсьць торф і фосфорыты.

Цьвікевіч кляўся богам, —
ёсьць гліна, шкло і дзёгаць.
Лёсік голасам маршалкі —
ёсьць сярнічкі ці запалкі.

Пан Ластоўскі ў грудзі стукаў —
ёсьць сьпірытус, бульба, цукар.
Некрашэвіч сыпле ў жар —
ёсьць крухмал і шкіпідар.

І Грамыка вершаплясам —
ёсьць лясы — дубы і ясень…
А гандлёвая палата
расьпіналася заўзята: