Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЭМА ПРА ВОРАГА

Если враг не сдается, его уничтожают.М. Горький


Векапомны сьлед налётаў.
Наляталі, як завея,
франкаў, стэрлінгаў
і злотаў
найміты-зладзеі.

Катавалі, рвалі жылы,
Сьмерць душыла
Ў муках лютых.
…Ўзнагароджвалі грамілаў
Эўропейскаю валютай.

Праляцелі сьмерчам-бурай
па тайзе сібірскай хмурай.

Фарбавалі кроўю шпоры
у грудзёх краін прымор‘я.

Размахночылі бяспынна
Шыр абшараў Украіны.

Захлыналіся запоем
беларускаю крывёю.