Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Ворагаў білі размахам
напорным,
шляхам
прасторным
наперад ішлі.
Славу здабытую дзён пераможных
стальлю гартуе фабрычны варштат.

А думкі крыляцца, імкнуцца трывожна
ў краіну, дзе голад, дзе тысячы крат.
Ў краіну разьюшанай банды магнатаў,
дзе прагнуць, каб зьнішчыць, бясьсьледна на завод,
прадажныя людзі: жандар, провокатар —
на суд вядучы працавіты народ.

Магнаты, панове — усе —
бязумоўна —
гнуцца ў паклон залатому рублю.
Рвуць скарыстаць,
каб суцішыць працоўных,
аэро, гідро —
ваду і зямлю!

вырваць мову?
І вырваць рукі?
Хто?
Якой сілай
краіну сагне?!
— Дый не!
Ніколі!
Адны пагудкі!