Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Па сьпінах мужыкоў ангельскі сьвішча шомпал.
гуляе паншчына — нікчэмны чорнацьвет.
Чаго-ж маўчыць культурная Эўропа?
Крык зьняволеных даносіцца у сьвет!

Зноў Лукіскіх камэр не хапае,
зноў шляхі афарбавала кроў.
Што паноў разьюшаных стрымае?
Правіць турмамі Пілсудзкі-Мураўёў!

Але шляхі адважнага змаганьня
ня змые паншчына кіпучаю крывёй.
Надыйдзе новае, агністае сьвітаньне
Сярпа і Молата над Злучанай зямлёй.

Краіна, родная! Дарогі крыжавыя,
гудзеце гоманам нахмураных прысад:
— Польшча сёньня, як царская Расія,
краіна сьмерці… Краіна цёмных крат!

1926 г.

|}