Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

ПАНСКІ ПАДАРУНАК


І ляціць бязьмежжам
вецер, як на крыльях.
— Межы, толькі межы
думкі засланілі.

Там забралі права
думаць, нават думаць!
Чорная расправа —
панскі падарунак.

З панскага аблічча
дай сарвем завесу, —
колькі там налічым
жудасных процэсаў!

Чую крык нястрымны
полем і лясамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін!

Ляскаюць кайданы —
ў катаргу магнаты,
люд закатаваны
гоняць з казэматаў.

Знаем мы, ў палацах
крыецца яднаньне
майстраў провокацый,
лютасьці й выгнаньня.