Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

ПАДПОЛЬЛЮ


У глыбі, дзе сеткай карэньні,
комсамольцы выкоўваюць волю.
Прынясе, прынясе вызваленьне
Комсамол Беларусі — падпольлю!

Падпольле — дзіця рабочых!
Вінтоўка — штых — наган…
Стальлю звоніць друкарня ноччу,
дабівае паўстаньня плян.

А на вуліцах панская варта —
ня нырне ў сутарэньне жыцьця!
Ёй ня ведаць, што там не на жарты
змагаецца волат-дзіця…

Эх, зможам мы паншчыну, зможам!
Сьмерць прыгорне яе ў свой прыпол;
без дарогі пашле ў падарожжа, —
разьвярнуўшы з пляча — Комсамол!

1923 г.