Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Песьня сьціскае ціш алавяную,
песьня новага дню маяк,
песьня ў змаганьні працоўных сатканая,
песьня мяне ўзгадвала — Мая!

Мая песьня —
песьня фабрык!
Маё слова —
звон машын!
Мая песьня —
чырвань фарбаў,
Маё слова —
плынь душы.

Мая песьня —
веснавыя ўзоры,
Гоман дня
ў рабочую пару.
Мая песьня —
Новы Горад,
Маладняк,
i
Беларусь!..

1925 г.

|}