Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

СТАЛІЦА


Учора, як золак расою
бледныя зоры гасіў,
певень жыцьцё гарадзкое
прывычнаю песьняй будзіў.
У гонар сталетніх традыцый
з замкавых веж старыны —
рэспублікі нашай сталіцу
ганьбілі звонам — званы.
Сёньня — мы пеўня ня чуем…
гудком сёньня сьцелецца дзень.
І песьню званоў векавую
ня чуем у лёце падзей.
Вагранка няспынна іскрыцца,
плавіць званы на мэталь.
Рэспублікі нашай сталіца
ў прыбоях творчых хваль.
Заўтра — чаруюча ўзойдзе
сонца разьлівам душы,
і новаю вуліцай пройдзе,
Рытмамі новых машын.
Зямлі тваёй межы-граніцы
зруйнуе магутны комбайн.
Рэспублікі нашай сталіца
ў Вялікае Заўтра — крыляй!.

1930 г.