Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

ВУЛІЦА


Сягоньня я акінуў вокам
вуліцы вірлівае жыцьцё.
Па каменьнях-бруку,
цьвёрдым крокам
я іду,
ўздымаю пыл высока,
топчучы мяшчанскае сьмяцьцё.

Вуліца…
Ой, спавіла мяне ты
гоманам аголена-глухім.
Квіта!

Больш ня буду звонкаю монэтай
песьні разьліваць па кафэ-піўным.
Хай дурэюць, хай сваволяць,
валацугам —
тротуар папас.

Я зьдзівіўся, як ніколі,
я зьдзівіўся ў першы раз:

Гул гораду
па бруку
рыкашэтам,